Мазаіка гісторыі. Збярыце пазл «Помнік Яну Чачоту ў Карэлічах»

ГЛЯДЗІЦЕ АРЫГІНАЛ!

ЗБЯРЫЦЕ ПАЗЛ!

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА

У многіх гарадах і пасёлках Беларусі ўвекавечаны на сваіх вуліцах, плошчах і скверах імёны беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Карэлічы з’яўляюцца не выключэннем. Паблізу плошчы 17 верасня ў скверы размешчаны помнік ураджэнцу Карэліччыны Яну Чачота.

Ян Чачот — вядомы беларускі паэт, фалькларыст і этнограф. Нарадзіўся ў вёсцы Малюшычы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Паходзіў з шляхецкага роду. Быў ахрышчаны ў касцёле ў вёсцы Варонча.

З Малюшыч сям’я Чачотаў праз некаторы час перасялілася ў фальварак Рэпіхава (сёння — Ляхавіцкі раён), дзе яго бацька працаваў кіраўніком у памешчыка Тызенгаўза.

Адсюль ў 1809 годзе паэт перабраўся ў горад Навагрудак, дзе ў 1809-1815 гадах вучыўся ў дамініканскай школе. Тут ён пасябраваў са сваім аднакласнікам Адамам Міцкевічам.

У 1815 г. Ян Чачот пераехаў у Вільню, дзе ў 1816 годзе паступіў на факультэт маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта і з-за фінансавых цяжкасцяў і палітычных настрояў правучыўся толькі адзін год. Падчас вучобы быў адным са стваральнікаў тайнага таварыства філаматаў, якое ставіла перад сабой асветніцкую мэту.

У 1823 годзе арганізаваў паэтычны клуб «Касталія».

У гэтым жа годзе быў заключаны ў турму па абвінавачванні «ў чытанні дзёрзкіх і лаянкавых вершаў» на адрас расійскага самадзяржаўя. Каб адвесці пагрозу ад арыштаваных таварышаў, браў на допытах віну на сябе. Адбываць пакаранне за філаматскую дзейнасць адправіўся ў ссылку. Знаходзіўся ў Уфе, Тверы, а ў Беларусь вярнуўся толькі ў 1833 годзе.

Пасяліўся ў мястэчку Лепель. Тут Ян Чачот заняўся зборам народных песень, якія потым увайшлі ў яго зборнікі.

У надзеі паправіць сваё здароўе вясной 1847 года выехаў на лячэнне ў Друскінінкай, дзе ў жніўні з ім здарыўся параліч. Але лячэнне не дало чаканага выніку, і 11 жніўня 1847 гады Ян Чачот памёр у вёсцы Ротніцэ, дзе і быў пахаваны паблізу касцёла.

Чачот першым зацікавіўся культурай і мовай сялян, якія пражывалі на тэрыторыі паміж Нёманам і Заходняй Дзвіной, на больш навуковым узроўні. Менавіта ён распачаў спробу стварыць класіфікацыю беларускага фальклору. Для гэтага ён збіраў народныя казкі і песні, праводзіў этнаграфічныя даследаванні, спрабуючы стварыць першае навуковае апісанне беларускай мовы. Сабраны матэрыял Янам Чачота аказаў вялікі ўплыў на беларускую літаратуру другой паловы XIX стагоддзя.

Обсуждение закрыто.