28 верасня ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі прайшоў музейны ўрок на тэму «Зямля — наш агульны дом» для вучняў СШ №2 г.п. Карэлічы

Навучэнцы даведаліся аб цікавых фактах Сонечнай сістэмы, самых высокіх гарах Зямлі, аб здабычы карысных выкапняў, буйных рэках і азёрах Беларусі і інш. У канцы ўрока дзеткам быў прадэманстраваны відэаролік пра Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Обсуждение закрыто.