17 кастрычніка ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі адбылася выстава-сустрэча «Зачараваны свет» Антаніны Аўчыннікавай. Жанчына расказала пра мастацтва фларыстыкі, яго гісторыі і пра тое, якое непадробнае задавальненне яна атрымлівае ад працы з кветкамі.
Усе жадаючыя маглі атрымаць асалоду ад карцін з прыродных матэрыялаў, у якіх знайшлі сваё адлюстраванне родныя беларускія матывы. Як прызналася Антаніна Мікалаеўна, спачатку працаваць з лісцем і кветкамі было няпроста, але дзякуючы ўласнай руплівасьці і творчаму мысленню жанчына здолела ўвасобіць у рэальнасць тое, што з гэтага часу радуе душу халоднымі восеньскімі вечарамі.
Вікторыя Касцюк.
Фота аўтара