Сёння, 11 лютага, навучэнцы Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя наведалі выставу «Салдаты аўганскай вайны», якая адкрылася ў сценах раённага краязнаўчага музея. Выстава прымеркавана да знамянальнай даты — 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Аўганістана, і з дапамогай архіўных фотаздымкаў распавядае пра падзеі тых часоў і пра нашых герояў-землякоў.
Падчас адкрыцця выставы навучэнцы даведаліся пра асноўныя этапы неаб’яўленай вайны, канфліктуючых баках і стратах Савецкага саюза.


