Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Международным днем защиты детей

Паважаныя карэліччане!

Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з Міжнародным днём абароны дзяцей!

Нашы дзеці – гэта наша радасць, шчасце і надзея. Гэта тое, дзеля чаго мы жывём і працуем, будуем планы. І ў нашых сілах зрабіць так, каб кожнае дзіця заўсёды адчувала любоў, увагу, клопат і цеплыню.

Менавіта мы, дарослыя, павінны стварыць усе ўмовы для таго, каб дзеці раслі здаровымі і жыццярадаснымі, маглі ўсебакова развівацца, адчувалі прававую і сацыяльную абароненасць. Тады яны апраўдаюць нашы самыя лепшыя надзеі.

Ад усёй душы жадаем маленькім жыхарам Карэліччыны моцнага здароўя, дабра, здзяйснення мараў і ажыццяўлення задум, цудоўнага летняга настрою. З радасцю сустракайце кожны новы дзень і захоўвайце здольнасць здзіўляцца свету! А дарослыя няхай дапамагаюць дзецям паверыць у свае сілы, рэалізаваць свае здольнасці і таленты. Усім – натхнення, дабрабыту, міру і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Обсуждение закрыто.