В руках учителя — судьба страны. Кореличских педагогов поздравили с профессиональным праздником (+видео)

Ніхто не стане аспрэчваць ісціну, што любы час нараджае сваіх герояў, якімі ганарыцца зямля. А наша Карэліччына ўзгадавала нямала такіх выдатных людзей, чыя праца сёння годная пашаны і павагі, і імя яму – педагог.
Раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка, прайшло ў Карэліцкі раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Ганаровымі госцямі ўрачыстасці сталі першы намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта старшыня Карэліцкага раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан, галоўны спецыяліст Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” Вольга Куляка.

 

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва сістэмы адукацыі Карэліччыны, ветэраны педагагічнай працы, маладыя педагогі і педагагічныя работнікі.

Са словамі віншавання да віноўнікаў урачыстасці звярнуўся Яўгеній Бусько:
– Як бы ні мяняліся час і жыццё, праца педагога ў нашым грамадстве заўсёды акружана пашанай і падзякай. Вы выбралі няпростую прафесію, якая праходзіць праз вашы сэрцы, патрабуе велізарных душэўных сіл і часу.
Штогод, у першую нядзелю кастрычніка, мы дорым букеты цёплых і шчырых слоў нашым настаўнікам, якія для кожнага з нас сталі праваднікамі ў дзіўны свет ведаў. Сталеючы, мы з сумам успамінаем школьныя гады і яркае студэнцкае жыццё, калі мы крок за крокам трымаем курс у дарослае жыццё. Мы з удзячнасцю ўспамінаем сваю першую настаўніцу, педагогаў, якія былі побач, дапамагаючы вырашаць цяжкія задачы, адкрываючы ў нас унікальнасць і талент. Кожны з нас, становячыся дарослым, робіць свой выбар, шукае сябе ў прафесіі, дасягае пэўных вышынь. Але пры гэтым ён заўсёды памятае тых, хто аднойчы дапамог яму зразумець, у якім накірунку варта ісці. Аднымі з гэтых людзей былі настаўнікі, якім мы шчыра і ад душы гаворым дзякуй!
Гэтае свята – выдатная нагода выказаць глыбокую ўдзячнасць, успомніць першых настаўнікаў, якія сваім прыкладам вучылі нас быць добрымі, справядлівымі і чалавечнымі.
Новы час прад’яўляе новыя патрабаванні. Сёння, калі асабліва востра стаяць пытанні канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і імпартазамяшчэння, распрацоўкі прарыўных праектаў, многае залежыць ад далейшага развіцця сістэмы адукацыі. Сучаснае грамадства ставіць перад вамі адказныя задачы. На педагогаў ускладзена найважнейшая місія навучання і выхавання маладых грамадзян нашай краіны. Вы даяце ім веды, імкненне да пазнання і творчасці, прывіваеце любоў да Радзімы, спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і лепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце падмурак нашай дзяржаўнасці.
Добры настаўнік як свечка. Ён растварае сябе, каб даць іншым святло.
Дарагія настаўнікі! Сваёй самаадданасцю, нястомнай працай і пастаянным творчым пошукам вы закладваеце асновы заўтрашняга дня. Дзякуй вам за адданасць прафесіі і клопат пра нашых дзяцей! Жадаю ўсім прадстаўнікам гэтай слаўнай прафесіі здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і творчага росту!

За дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі намеснік кіраўніка раёна уручыў Ганаровыя граматы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта дырэктару ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Вікенцію Браніцкаму, дырэктару ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Ларысе Камеры, дырэктару ДУА “Лукская сярэдняя школа” Сяргею Міхалкевічу.
Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў атрымала настаўнік працоўнага навучання ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Іна Кошур. Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана выхавальнік ДУА “Дзіцячы сад г.п. Мір” Ірына Чычкан.
Граматы Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі настаўнік матэматыкі ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Святлана Камароўская, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Таццяна Ламаносава, настаўнік матэматыкі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Зоя Алясюк, настаўнік ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна” Кацярына Шэвельдзіна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Кацярына Станчык.

Павіншавала педагогаў з прафесійным святам начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч:
– Важнасць прафесіі настаўніка пераацаніць складана. Вы ўносіце ўклад у эканоміку краіны, паколькі закладваеце падмурак ведаў будучых спецыялістаў. Як сказаў Прэзідэнт Беларусі на Рэспубліканскім педагагічным савеце, сфера адукацыі ў нас пранізвае ўсе галіны і вызначае развіццё ўсёй нацыі. Людзі, якія працуюць у гэтай сферы, павінны быць бездакорнымі. Быць педагогам і настаўнікам – гэта высокае прызванне і заўсёды вялікая праца. Няхай любоў вучняў і павага іх бацькоў заўсёды натхняюць вас на новыя дасягненні. Ад усёй душы жадаю вам здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой!

Ірына Валер’еўна ўручыла Ганаровыя граматы аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама. Іх атрымалі Дар’я Гаспадыніч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”, Таццяна Ермаковіч, выхавальнік ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай”, Галіна Зінчанка, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Цырынская сярэдняя школа”, Генадзій Кожух, настаўнік працоўнага навучання ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай”, Ірына Крэнь, выхавальнік ДУА “Ярэміцкая базавая школа імя У. А. Калесніка”, Кацярына Ляговіч, педагог сацыяльны ДУА “Лукская сярэдняя школа”, Ірына Матусевіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Ярэміцкая базавая школа імя У. А. Калесніка”, Антаніна Мялешка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача”, Марыя Стэльмах, настаўнік гісторыі ДУА ”Турэцкая сярэдняя школа”, Надзея Урбановіч, настаўнік замежнай мовы ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”, Алена Чыркун, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача”, Ніна Шчэмер, памочнік выхавальніка ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна”, Людміла Яцук, музычны кіраўнік ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы”.

Старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Кучко адзначыла вялікі ўклад педагогаў у выхаванне маладога пакалення, пажадала працоўных поспехаў, здароўя і міру.

Ганаровай граматай Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за развіццё культурна-выхаваўчай і спартыўна-аздараўленчай работы ўзнагародзілі членаў пярвічных прафсаюзных арганізацый: Ірыну Асташэвіч, начальніка аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама, Мікалая Гаваку, настаўніка ДУА “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна”, Яўгена Крывашэю, настаўніка ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”, Юрыя Макара, настаўніка ДУА “Ярэміцкая базавая школа імя У. А. Калесніка”, Вольгу Матусевіч, настаўніка ДУА “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна”, Ірыну Радзецкую, настаўніка ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы”.
Усе мы былі калісьці вучнямі. У кожнага з нас застаўся ў памяці любімы настаўнік, падзяку якому мы захавалі ў сваёй душы. На суд гледачам быў прапанаваны відэарэпартаж “Настаўнік зрабіў з мяне настаўніка”.

 

Па добрай, ужо існуючай традыцыі, на раённым свяце ўшаноўвалі педагогаў, прафесійнаму шляху якіх ужо не адзін дзясятак гадоў. На сцэну падняліся былыя намеснікі кіраўнікоў, ветэраны працы сістэмы адукацыі раёна: Ала Шэўка, Зінаіда Жыгала, Таццяна Гарох, Ганна Мамончык, Ганна Шугала, Галіна Калтунова, Лідзія Брылевіч, Таццяна Грыбок, Зоя Абрамчык, Алена Барыскіна, Галіна Чубрык, Таісія Мухіна, Галіна Матчак і Таісія Краўцова.
Ірына Асташэвіч выказала словы падзякі паважаным людзям і ўручыла памятныя падарункі.

 

Яўген Чычкан і Вольга Куляка ўручылі падарункі шматдзетным педагагічным сем’ям Клімко, Шнырко, Мазур і Нарбутовіч. У сваім звароце яны адзначылі, што настаўнік – галоўнае багацце нашага грамадства, яго духоўная сіла. Важнай асаблівасцю сённяшняга свята з’яўляецца магчымасць выказаць словы падзякі ўсім работнікам сферы адукацыі, якія робяць наш свет багацейшым ведамі і дапамагаюць нам стаць лепшымі. Радуе і той факт, што і ў вялікай педагагічнай сям’і ёсць шматдзетныя сем’і, а гэта значыць, што мы жывём і развіваемся: будуць дзеці – будзе жыццё.

Цудоўным падарункам да прафесійнага свята сталі і канцэртныя нумары, падрыхтаваныя вучнёўскімі калектывамі ўстаноў адукацыі райцэнтра, педагогамі і работнікамі культуры раёна.

Пакуль у сістэме адукацыі працуюць тыя, хто любіць дзяцей, бязмежна адданыя абранай прафесіі настаўнікі, – такія, у чый гонар гучалі апладысменты на ўрачыстым мерапрыемстве, і тыя, каму словы падзякі за працу і прафесіяналізм яшчэ адрасуюць з нагоды свята вучні і бацькі, Карэліччына можа быць упэўненая ў сваёй будучыні.
Са святам, педагогі! Няхай ваша праца будзе ацэнена і вучнямі, і бацькамі, і кіраўнікамі. Усміхайцеся і радуйцеся кожнаму новаму школьнаму дню, бо толькі людзі з добрымі і адкрытымі сэрцамі маглі выбраць такую сапраўды высакародную прафесію.
Кацярына КУКАНАВА
Фота і відэа Сяргея СТОЛЯРА

Обсуждение закрыто.