Анлайн-заказ экскурсій

Паважаныя наведвальнікі! Паведамляем аб тым, што экскурсіі ў экспазіцыях нашага музея могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі.

Правілы запаўнення заяўкі на анлайн-заказ экскурсіі ва УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей».

Заяўка на экскурсію складаецца з трох асноўных пунктаў:

1) Інфармацыя па экскурсіі

Дата: пажаданая дата арганізацыі экскурсіі.
Дарослых: колькасць асоб, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.
Дзяцей: колькасць дзяцей да 18 гадоў.

2) Дадзеныя заказчыка
Кантактная асоба: увядзіце Прозвішча, Імя, Імя па бацьку асобы (запаўняйце цалкам, напрыклад: Іваноў Пётр Васільевіч), якая будзе ажыццяўляць заказ экскурсіі.
Мабільны тэлефон: увядзіце нумар мабільнага тэлефона з міжнародным кодам, падзяліўшы код і нумар прабелам (напрыклад, + 375 29 ХХХ-ХХ-ХХ).
E-mail: уважліва запоўніце адрас электроннай пошты.
Спосаб аплаты: Увага !!! Разлік ажыццяўляецца наяўнымі сродкамі па факту прыходу ў музей.

3) Дадатковая інфармацыя
Таксама ў гэтым паведамленні вы можаце задаць пытанне, выказаць дадатковыя пажаданні па арганізацыі і правядзенні экскурсійнай дзейнасці музея і паведаміць неабходную інфармацыю.
Запоўніце ўсе абавязковыя палі, уважліва праверце ўведзеную інфармацыю і націсніце кнопку «Адправіць».

[wpforms id=»1051″ title=»false» description=»false»]

Обсуждение закрыто.