Ахова працы

ПАЛIТЫКА

у галіне аховы працы

Вышэйшае кіраўніцтва УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» бярэ на сябе абавязацельствы ў галіне аховы працы па стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя працуючых у працэсе працоўнай дзейнасці, зніжэнню прафесійных рызык.

Асноўнымі мэтамі па рэалізацыі Палітыкі ў галіне аховы працы арганізацыі з’яўляюцца:

выкананне патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы;

папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;

распрацоўка і ўкараненне працэдур, якія забяспечваюць ідэнтыфікацыю небяспек, ацэнку прафесійных рызык, падрыхтоўку і рэалізацыю мерапрыемстваў па зніжэнні прафесійных рызык, аналіз іх эфектыўнасці;

падтрыманне ў працоўным стане, актуалізацыя, удасканаленне і пастаяннае паляпшэнне сістэмы кіравання аховай працы;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне працуючых, накіраванае на выкананне работ (аказанне паслуг), супрацоўніцтва з кіраўніцтвам у справе забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы;

даступнасць Палітыкі ў галіне аховы працы ўстановы для зацікаўленых бакоў.

Вышэйшае кіраўніцтва бярэ на сябе адказнасць за прадастаўленне сродкаў і рэсурсаў для рэалізацыі Палітыкі ў галіне аховы працы ўстановы і гарантуе яе няўхільнае выкананне.

Обсуждение закрыто.