Супрацоўнікамі музея быў праведзены першы ўрок для 5-8 класаў на тэму «З думкай пра Беларусь» да Дня ведаў. На гэтым уроку вучні даведаліся аб гістарычных асобах Беларусі, буйных прамысловых прадпрыемствах, навуковых і культурных установах рэспублікі. А таксама запалілі свечкі ў знак духоўнасці і чысціні нашай Беларусі, пры гэтым выказвалі пажаданні сваёй Радзіме, сябрам і настаўнікам.