У Карэлічах на гэтым тыдні адкрылася выстава «Якімі маладымі мы былі» (фота)

11 верасня ў фае ГУ «Карэліцкі РЦКіНТ» размясцілася незвычайная рэтра-выстаўка «Якімі маладымі мы былі», прысвечаная 100-годдзю УЛКСМ. Арганізатарамі праекта выступілі Карэліцкі раённы краязнаўчы музей сумесна з Цэнтрам культуры.

Чорна-белыя фотаздымкі і старыя альбомы з фондаў нашага музея будзяць настальгічны настрой па савецкай рамантыцы.

Прачытаць цікавыя артыкулы пра яркае камсамольскае мінулае жыхароў Карэліччыны можна па спасылцы ТУТ.

А зараз пад песню «Back in the U.S.S.R.» гурта «The Beatles» здзейснім невялікае фотападарожжа па выстаўцы!

Обсуждение закрыто.