Супрацоўнікі Карэліцкага музея прынялі ўдзел ў мітынгу, прысвечанаму гадавіне ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР

Практычна ў любым заходне-беларускім горадзе ёсць вуліца або плошча 17 верасня. Яны калі і не галоўныя, то ўсё роўна знаходзяцца ў цэнтры, што падкрэслівае важнасць гэтага дня для заходніх беларусаў. У Карэлічах такую назву носіць і вуліца, і цэнтральная плошча.

Сёння, 17 верасня, у скверы Мікалая Арцюха прайшоў мітынг прысвечаны гадавіне ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Прысутнічалі прадстаўнікі Карэліцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі на чале з лідэрам Марыяй Уладзіміраўнай Беленавай, раённага савета ветэранаў, Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, Карэліцкага раённага камітэта ГА «БРСМ», Карэліцкай раённай арганізацыі РГА «Беларускі дзіцячы фонд». Прадстаўнік кожнай з арганізацый распавёў прысутным школьнікам пра дату, якая паўплывала на ход гісторыі сучаснай Беларусі. Бо калі б не было ў нас Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, мы б не былі знаёмыя з такімі прадпрыемствамі, як «Гродна Азот», «Пінскдрэў», «Gefest», і гэта яшчэ не ўвесь спіс, таму кожнаму грамадзяніну трэба ведаць сваю гісторыю. Галоўны спецыяліст Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Вольга Віктараўна Куляка адзначыла, што гэтая дата не менш важная, чым 3 ліпеня, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У канцы мітынгу ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка Мікалая Арцюха.

Лізавета МУЦІЛОВІЧ.
Фота аўтара

Обсуждение закрыто.