Карэліцкі музей прыняў удзел у круглым стале «Гродзенская вобласць: мінулае, сучаснасць і будучыня»

УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» сумесна з ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» і ДУ «Карэліцкі цэнтр культуры і народнай творчасці» правялі круглы стол «Гродзенская вобласць: мінулае, сучаснасць і будучыня». Навуковы супрацоўнік музея М.У. Беленава вяла дыялог з навучэнцамі 10 класа УА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» аб гісторыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Гродзеншчыны. Для ўдзельнікаў мерапрыемства таксама была прадстаўлена выстава літаратуры «Гродзенская вобласць: ад мінулага да сучаснасці». Быў прадэманстраваны відэафільм аб дасягненнях Гродзенскай вобласці. У сувязі з юбілеем утварэння КПЗБ была асвечана тэма барацьбы камуністаў і камсамольцаў Заходняй Беларусі супраць Польшчы.

Обсуждение закрыто.