Мазаіка гісторыі. Збярыце пазл «Мірскі замак»

ГЛЯДЗІЦЕ АРЫГІНАЛ!

ЗБЯРЫЦЕ ПАЗЛ!

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА

Мірскі замак — гэта помнік архітэктуры Беларусі, які занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Уладальнікамі замка ў розны час былі такія магнацкія роды як Іллінічы, Радзівілы, Вітгенштэйны і Святаполк-Мірскія.
Самыя раннія збудаванні замка былі выкананы ў гатычным стылі і адносяцца да XVI стагоддзя. Аднак з часам архітэктурны стыль быў зменены на рэнесанс.
Пры ўзвядзенні Мірскага замка трэба было забяспечыць цэглай такое грандыёзнае па маштабе будаўніцтва. Таму было вырашана пабудаваць два цагляных завода ў бліжэйшых вёсках, а вапну для раствора завозіць з-пад Стоўбцаў.
Побач з замкам у пачатку XVII ст. быў разбіты італьянскі сад.
За сваю гісторыю Мірскі замак пабачыў нямала войнаў, кожная з якіх прыносіла толькі разбурэнне і рабаванне.
Аб гэтым збудаванні таксама ў народзе ходзіць нямала легенд. Адна з іх абвяшчае аб вялікім падземным ходзе, нават не ходзе, а сапраўднай дарозе, па якой свабодна праязджала карэта, запрэжаная тройкай коней. Легенда апавядае пра такі падземны ход паміж Мірскім і Нясвіжскім замкамі, яго працягласць перавышае 30 км.
Мірскі замак з’яўляецца адным з самых найпрыгажэйшых збудаванняў Еўропы, стаўшы знакавым сімвалам нацыянальнага здабытку незалежнай Беларусі.

Обсуждение закрыто.