Мазаіка гісторыі. Збярыце пазл «Храм Святой Вялікапакутніцы Варвары ў аграгарадку Райца»

ГЛЯДЗІЦЕ АРЫГІНАЛ!

ЗБЯРЫЦЕ ПАЗЛ!

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА

Калі павярнуць з трасы, якая вядзе з Карэліч ў бок Малюшыч, і праехаць па паказальніку ў бок аграгарадка Райца, на ўзвышшы можна ўбачыць прыгожую і незвычайную царкву Святой Варвары.
Будынак царквы Святой Варвары пабудаваны па загаду памешчыка Раецкага ў гатычным стылі з бутавага каменю і цэглы ў 1817 годзе. За аснову ўзята форма карабля.
Задумваўся храм як касцёл-пахавальня. Пасля паўстання 1863-1864 гадоў ён быў пераасветлены ў Спаса-Праабражэнскую царкву і з таго часу знаходзіцца ў падпарадкаванні праваслаўных.
Царква выглядае як маленькая сярэднявечная крэпасць. Хоць, відавочна, што ў пачатку XIX стагоддзя ніякіх абарончых функцый пры будаўніцтве ў яе ўжо не закладалася.
Варта адзначыць, што царква Святой Варвары была намаляваная ў другой палове XIX стагоддзя на карціне вядомага беларускага мастака Напалеона Арды.
Падчас Першай сусветнай вайны царкоўныя званы і некаторыя іншыя каштоўнасці былі вывезены ў Расію.
Падчас Другой сусветнай вайны ў царкву трапіў снарад.
У сярэдзіне XX стагоддзя савецкія ўлады прынялі рашэнне знесці паўразбураны будынак храма ў вёсцы Райца, які тады быў без даху і перакрыццяў. У царкве зрабілі некалькі выбухаў, аднак масіўныя сцены з цэглы і натуральнага каменя, якія дасягаюць метровай таўшчыні, выстаялі, а канчаткова разбіраць храм так і не сталі. Яго проста пакінулі пуставаць і далей разбурацца пад уздзеяннем часу.
У 2000 годзе была распачатая рэстаўрацыя царквы ў вёсцы Райца.
У 2003 годзе храм быў нанова асвечаны ў імя Святой Вялікапакутніцы Варвары.
У 2017 годзе царква адзначыла сваё 200-годдзе.
Цяпер турысты на адпачынку ў Карэліцкім раёне могуць убачыць гэты выдатны помнік архітэктурнага дойлідства.

Обсуждение закрыто.