Шаноўныя сябры!
УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» праводзіць напярэдадні Новага года акцыю «Наша навагодняе дзяцінства». Сутнасць акцыі простая. Вы выкладаеце ў сацыяльныя сеткі vk.com, ok.ru, і instagram.com сваі дзіцячыя фотаздымкі ў навагодніх касцюмах з ранішнікаў пад хэштэгам #новогоднеедетство. Далей іншы карыстальнік бачыць фатаграфію дзіцячых гадоў. Калі чалавек націскае «лайк», гэта значыць, што ён прыняў выклік і таксама павінен выкласці сваю дзіцячую фатаграфію ў навагоднім касцюме з такім жа хэштэгам.
Давайце зробім свята разам!


