17 мая ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі прайшла тэматычная акцыя «Ноч музеяў — 2019» на тэму «На сустрэчу да спорту», прымеркаванай да II Еўрапейскіх гульняў.

17 мая ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі прайшла тэматычная акцыя «Ноч музеяў — 2019» на тэму «На сустрэчу да спорту», прымеркаванай да II Еўрапейскіх гульняў. Праграма, якую з вялікай любоўю падрыхтавалі супрацоўнікі краязнаўчага музея, адрознівалася асаблівай гарманічнасцю: адзін выступ плаўна пераходзіў у другі. Той, хто прыйшоў у гэты вечар у музей, змаглі даведацца шмат новага і цікавага з спартыўнага жыцця Карэліччыны. Мерапрыемства пачалося спартыўным флэшмобам «Мы выбіраем жыццё!», удзельнікамі якога сталі наведвальнікі гуртка «Рытм» аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян пажылога ўзросту і супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Карэліцкага раёна. Затым адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Спорт — вялікае мастацтва», дзе карэлічане сустрэліся са сваякамі знакамітых спартсменаў Арцёма Логіша і Аляксея Алфёрава. Гледачам быў паказаны майстар-клас па шатакан каратэ-до маладзежным спартыўным клубам «Белы тыгр», кіраўніком якога з’яўляецца Аляксандр Абадзінскі. Фінальным акордам свята стала канцэртная праграма. Вучні школ мелі таксама магчымасць паўдзельнічаць у квэст-гульні «Спорт любіць — здаровым быць». Вялікай папулярнасцю ў гасцей і ўдзельнікаў свята карысталіся 2 фотазоны.

 

Обсуждение закрыто.