Раённы краязнаўчы музей запрашае прыняць удзел у акцыі «Падары музею экспанат ваенных гадоў»

Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з 6 чэрвеня па 8 ліпеня 2019 года УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» запрашае прыняць удзел у акцыі «Падары музею экспанат ваенных гадоў».

Мэта дадзенай акцыі: захаванне і развіццё патрыятычных адносін да гераічнага мінулага Беларусі і памяці землякоў, якія абаранялі Радзіму ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе неабыякавыя грамадзяне.

У рамках гэтай акцыі ў дар прымаюцца прадметы побыту даваенных, ваенных і пасляваенных гадоў (посуд, рэчы, грамафоны, лісты-трыкутнікі, старыя фатаграфіі з выявамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг .: маладых байцоў Чырвонай Арміі або ветэранаў вайны, старыя перыядычныя выданні, паштоўкі, значкі, старыя грошы (купюры, манеты), маркі перыяду ваенных гадоў, мастацкія карціны з батальнымі сцэнамі, ваенная форма і любая мужчынская, жаночая, дзіцячая вопратка грамадзянскага насельніцтва да 1950-х гадоў.

Обсуждение закрыто.