У Карэліцкім краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства «Турызм — гэта свет, адкрыты для ўсіх», прымеркаванае да Сусветнага дня турызму

27 верасня ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства «Турызм — гэта свет, адкрыты для ўсіх», прымеркаванае да Сусветнага дня турызму. Супрацоўнікамі музея была падрыхтавана выстава «Турыстычныя сцежкі», дзе былі прадстаўлены рэчы неабходныя для турыстаў. Таксама можна было пазнаёміцца ​​з фотаматэрыяламі пра развіццё турызму ў Карэліцкім раёне. Госцем мерапрыемства была Рыта Аляксандраўна Яроцкая — мастацкі кіраўнік Карэліцкага цэнтра культуры і народнай творчасці, якая падзялілася сваімі ўражаннямі і эмоцыямі пра паездку ў Ізраіль. Аляксандр Паўлавіч Абадзінскі — кіраўнік спартыўнага клуба «Белы тыгр» выканаў для ўдзельнікаў мерапрыемства песні пад гітару. Напрыканцы мерапрыемства была праведзена гульнёвая праграма «Падарожнічайце самі, вандруйце з намі». Супрацоўнікамі Карэліцкай раённай бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава «Вандруй разам з кнігай».

 

Обсуждение закрыто.