Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем Октябрьской революции

Паважаныя жыхары Карэліччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з гістарычным святам — Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Падзеі кастрычніка 1917 года змянілі лёс вялізнай краіны і стварылі ўмовы для нацыянальнага адраджэння народаў, якія пражывалі на яе тэрыторыі, рэалізацыі права нацый на самавызначэнне.

Брацкія рэспублікі Савецкага Саюза разам стваралі магутную эканоміку, навуку, культуру. Беларусь не толькі захавала, але і прымножыла гэты патэнцыял, выбраўшы ўласны шлях развіцця. Уласцівыя нашаму грамадству мір, стабільнасць і згода — заканамерны вынік таго, што мы не адпрэчылі сацыяльныя заваёвы Вялікага Кастрычніка, не здрадзілі ідэалам раўнапраўя, справядлівасці і бескарыслівага служэння людзям. Для нашай рэспублікі падзеі таго часу адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці. З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.

У гэты святочны дзень жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, спакою і міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Обсуждение закрыто.