Кореличский райисполком, районный Совет депутатов, депутаты Александр Сонгин и Эльвира Сороко поздравляют с Днем народного единства

Віншуем вас з Днём народнага адзінства!

Гэтае свята — падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс. Патрыятызм, грамадзянскасць і любоў да сваёй Радзімы на працягу многіх стагоддзяў аб’ядноўвалі  наш народ, дапамагалі яму пераадольваць выпрабаванні, ствараць моцную дзяржаву. Прыхільнасць да гэтых непарушных каштоўнасцей і сёння служыць невычэрпнай крыніцай натхнення і стварэння на карысць Рэспублікі Беларусь.

Перакананы, што агульнымі намаганнямі мы зможам не толькі захаваць, але і прымножыць дасягненні Беларусі дзеля будучыні нашай краіны і дабрабыту беларускага народа!

У гэты знамянальны дзень прыміце пажаданні добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і аптымізму, бадзёрага настрою і мірнага неба над галавой. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Обсуждение закрыто.