Поздравление Кореличского райисполкома, районного Совета депутатов, парламентариев Александра Сонгина и Игоря Жука с Днем Независимости

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. Гэта свята ўвасабляе ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, з’яўляецца яркім сведчаннем самаахвярнасці і любові да Радзімы.

У гэты дзень мы аддаём даніну найвялікшай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад загінулымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Мы сустракаем галоўнае свята краіны з верай у мір і стабільнасць, з цвёрдай упэўненасцю, што стваральная і штодзённая праца кожнага з нас забяспечыць дабрабыт роднай зямлі. Сіла беларусаў у праўдзе, адзінстве і патрыятызме. Менавіта таму мы смела і спакойна глядзім у будучыню.

У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, добрага настрою, творчага натхнення і поспехаў у працы! Шчасця і дабрабыту ў кожным доме і мірнага неба над нашай Радзімай!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Ігар Жук,  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Обсуждение закрыто.