Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Культура ў яе разнастайнасці звязвае разам усе бакі чалавечай дзейнасці, захоўвае і памнажае тое, што нагадвае нам пра непераходзячыя каштоўнасці і высокія ідэалы.
Работнікі сферы культуры Карэліччыны — гэта творчыя, жыццярадасныя, энергічныя людзі, бясконца адданыя сваёй справе. Вы працуеце тады, калі адпачываюць іншыя, шчодра аддаяце людзям багацце сваёй душы, дорыце радасць зносін з выдатным. Дзякуй за вашу стваральную дзейнасць, пастаянны творчы пошук, штодзённую карпатлівую працу. Наша агульная задача — беражліва захоўваць і памнажаць багатую культурную спадчыну роднага краю.
Асобыя словы падзякі ветэранам. Культура заўсёды была моцная традыцыямі, якія закладалі вы. Жадаем усім вам невычэрпнага творчага патэнцыялу і натхненні, новых здзяйсненняў і перамог! Няхай вас заўсёды атачаюць удзячныя знатакі вашай працы! Упэўнены, што і надалей ваш талент і майстэрства будуць знаходзіць гарачы водгук у сэрцах жыхароў і гасцей нашага горада і раёна. Моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.