Паважаныя жанчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка! Гэта цудоўнае вясновае свята ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца з асаблівай цеплынёй. Яно ўвасабляе вялікую любоў і павагу, пяшчоту і трапяткое стаўленне да прыгожай паловы чалавецтва. Так склалася, што менавіта на жаночых плячах ляжыць клопат аб захаванні хатняга ачага, выхаванні дзяцей, падтрыманні цяпла і дабрабыту ў сям’і.
У напружаным рытме сучаснага жыцця вы паспяваеце не толькі весці сямейныя справы, але і ўносіць свой уклад у развіццё розных галін, займацца грамадскай працай. І пры гэтым застаяцеся жаноцкімі, абаяльнымі, цярплівымі і мудрымі.
Дарагія мамы, жонкі, дочкі, сёстры і бабулі! Вы заўсёды былі і застанецеся сімвалам жыцця, прыгажосці і зачаравання. Хай гэты вясновы дзень падорыць вам добрыя ўсмешкі, увагу блізкіх і радасць новых сустрэч.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і вялізнага шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Ігар Жук,член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь