В Кореличском районе телеканал ОНТ снял репортаж о карателе Серафимовиче

Справа фашысцкага прыслужніка Серафімовіча разглядаецца ў Вярхоўным Судзе Беларусі. Дзякуючы паказанням сведкаў у крымінальнай справе Генеральнай пракуратуры Беларусі аб генацыдзе беларускага народа выкрыліся новыя факты злачынстваў Серафімовіча і яго хеўры. Судовая справа падыходзіць да свайго завяршэння. Перад суддзямі выступіла старшы навуковы супрацоўнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Марыя Белянова, якая стала гераіняй сюжэта тэлеканала “АНТ”.

Марыя Уладзіміраўна расказала журналістам аб успамінах сведкаў пра Серафімовіча, зверствах, якія ён чыніў на тэрыторыі былога Мірскага раёна, і паразважала аб прычынах яго злачынстваў.

Обсуждение закрыто.