Поздравление Кореличского райисполкома, районного Совета депутатов, Игоря Жука и Александра Сонгина с Днем труда

Дарагія сябры!

Сардэчна віншуем вас са Святам працы – днём, які аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, усіх, хто працуе на карысць Радзімы. Першамай увасабляе ў сабе працу і жыццё, мір і згоду, радасць і адзінства. Гэта каштоўнасці, важныя ва ўсе часы. Бо ў аснове дабрабыту сям’і, грамадства, дзяржавы ляжыць сумленная праца, калектыўная згуртаванасць, імкненне зрабіць жыццё лепшым.  Сёння вельмі важна захаваць слаўныя традыцыі і выхаваць у нашых дзецях любоў і павагу да людзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці. Асаблівыя словы падзякі ветэранам працы – усім, хто добрасумленна працаваў на карысць нашай краіны.  Дарагія землякі, шчыра жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, вясновага настрою і новых поспехаў! Няхай Свята працы падорыць вам зарад бадзёрасці і аптымізму, а ў вашых сем’ях пануе цяпло, любоў і павага!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Ігар ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспубліка Беларусь

Обсуждение закрыто.