Любоў, камсамол і вясна. У Карэлічах ўрачыста адсвяткавалі 100-годдзе УЛКСМ

29 кастрычніка Усесаюзнаму Ленінскаму камуністычнаму саюзу моладзі споўніцца 100 гадоў. Напярэдадні гэтага свята ў Карэліцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла сустрэча, дзякуючы якой многія ўспомнілі свае шчаслівыя гады.

Мерапрыемства пад назвай «Гэта наша з табой біяграфія» пачалося з выставы пра сувязь часоў і пакаленняў, падрыхтаванай Карэліцкім раённым краязнаўчым музеем, за тым свята прадоўжылася ўшаноўваннем ветэранаў камсамольскага руху. У настальгічныя ўспаміны дапамаглі акунуцца песні тых часоў, па-майстэрску выкананыя работнікамі культуры.

Обсуждение закрыто.