Супрацоўнікі Карэліцкага краязнаўчага музея правялі музейны ўрок для дзяцей ДУА «Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

Супрацоўнікі Карэліцкага краязнаўчага музея правялі музейны ўрок для дзяцей ДУА «Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Музейны ўрок адбыўся па тэме «Беларускі нацыянальны касцюм». Дзеці пазнаёміліся з працэсам вырабу нацыянальнага беларускага касцюма, яго рэгіанальных асаблівасцях. Больш падрабязна навучэнцы даведаліся пра Навагрудскі строй. Загадчык Карэліцкага Дома рамёстваў Юлія Аляксандраўна Баярэнка распавяла вучням пра працу майстроў па аднаўленні Навагрудскага строю.

Обсуждение закрыто.