ПА ЖЫЦЦІ Ў СЭРЦЫ З «ПОЛЫМЯ»

26 лютага ва УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай гісторыі раённай газеты “Полымя” пад назвай “Па жыцці ў сэрцы з “ПОЛЫМЯ”. Выстава разлічана на моладзь, дарослае насельніцтва раёна, аматараў журналістыкі і для тых, каму цікава даведацца пра лёсы людзей, якія пісалі і пішуць гісторыю Карэліцкага краю. Выстава прысвячаецца гісторыі рэдакцыі, тым, хто стаяў ля яе вытокаў. На выставе прадстаўлены фотаздымкі некалькіх пакаленнях супрацоўнікаў “раёнкі”, засяроджваецца ўвага на іх лёсах і рэдакцыйнай «кухні». Таксама прадстаўлены радыёчастотныя прымальнікі, друкаваныя машынкі, ксеракопіі газет: “Чырвоны партызан”, “Красное знамя”, “Сцяг свабоды”, сатырычнага дадатка “Партызанскае жыгала”, арыгіналы спецвыпускаў газеты “Полымя”, публікацыі, прадстаўленыя на абласныя конкурсы, ганаровыя граматы, дыпломы, падзячныя пісьмы рэдакцыі і супрацоўнікаў.
Куратар выставы — старшы навуковы супрацоўнік В.М. Смалянка.

Обсуждение закрыто.