У Карэлічах да Дня работнікаў культуры праведзена ўрачыстасць «Прызванне — дарыць людзям свята»

5 кастрычніка з нагоды Дня работнікаў культуры ў актавай зале Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў праведзена ўрачыстасць. Культработнікі арганізавалі свята для калег па працы, для каго прызванне — дарыць людзям свята.

Старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам і адзначыў, што іх вянец працы — гэта сцэна, і каб у жыцці было шмат свят. Ганаровай граматай старшыні Карэліцкага райвыканкама ўзнагароджана загадчык аддзела культуры і вольнага часу «Лукскі Дом культуры» Іна Башко і Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага райвыканкама — настаўнік ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» Марыя Бажко.


Віншаванні і пажаданні ў адрас культработнікаў раёна выказаў і старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў. Прамоўца адзначыў важнасць гэтай прафесіі — работнікі культуры дораць людзям добры настрой, і ў іх гэта атрымліваецца спаўна.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана загадчык аддзела культуры і вольнага часу «Цырынскі Дом культуры» Святлана Русак.


Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан назваў работнікаў культуры самымі крэатыўнымі, камунікабельнымі, таленавітымі, якія дораць людзям пазітыўныя эмоцыі, і падзякаваў ім за працу.


Загадчык сектара культуры Карэліцкага райвыканкама Наталля Шпакоўская выказала словы ўдзячнасці работнікам культуры і пажадала калегам па працы новых творчых пошукаў і здзяйсненняў.

 Уручыла Ганаровыя граматы сектара культуры Аляксандру Чарапанаву і Наталлі Адамцэвіч (Карэліцкі РЦКіНТ), Галіне Казак і Алене Макарчык (ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»), Людміле Касаткінай (ДУК «Карэліцкая ДШМ»), Караліне Капковіч (Мірская ДШМ).


Старшыня прафсаюзнага камітэта Наталля Казарэз уручыла Падзякі Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму членам прафсаюза: бібліятэкару Цырынскай сельскай бібліятэкі Алене Пахоменка, настаўніку ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» Вользе Буцкевіч, машыністу ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ» Вользе Кужалевіч.


На ўрачыстасць прыйшлі раздзяліць радасць свята сацыяльныя партнёры: старшыня СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандр Мяцеліца, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Гаўрош і Генадзій Карпаленка, метадыст ДУ «Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Іна Лецка, упраўляючы ДУ «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна» Іна Ахрэмка. Дырэктар ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Інэса Сямібратава пажадала работнікам культуры крэатыву і радасных момантаў і ўручыла Прывітальны адрас.

 


На свяце пад гучныя апладысменты былі ўшанаваны ветэраны працы галіны культуры раёна, якія прысутнічалі ў зале.

Сёлета прыйшлі на працу маладыя спецыялісты: Карына Рыжакова і Таццяна Мігун у ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка», Аляксандр Кажушка і Вераніка Маныла ў аддзел рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ», Эліна Бярдоўская ў ДУА «Карэліцкая ДШМ». Са словамі пажаданняў да іх звярнулася загадчык аддзела культуры і вольнага часу «Жухавіцкі Дом культуры» Святлана Абламейка.
На ўрачыстасці прагучалі цудоўныя мелодыі, якія выканалі работнікі культуры, і рабілі гэта вельмі шчыра і ад усёй душы. Добры настрой падарылі прысутным у зале вядучыя Ірына Бондарава і Аляксей Тананка.


У фае Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў працавалі выставы: «Па жыцці з кнігай» (ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»), «У свет мастацтва» (ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў»), «Культура ўчора і сёння» (ДУК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей»), «Культура — наша жыццё» (ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці») і выстава навучэнцаў мастацкага аддзялення ДУК «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» (настаўнік Анастасія Чычкан).

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Обсуждение закрыто.