Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников культуры

Паважаныя работнікі сферы культуры Карэліччыны, ветэраны галіны!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто ўносіць неацэнны ўклад у духоўнае развіццё роднай зямлі, папулярызацыю нашай найбагацейшай спадчыны, хто неабыякавы да мінулага, сучаснага і будучага раёна.

Ваша праца – і ў святы, і ў будні – заслугоўвае падзякі за радасць зносін са светам прыгажосці, якую вы дорыце людзям, за пачуцці міласэрнасці і любові, што абуджаеце ў іх сэрцах, за яркія таленты і майстэрства.

Штогод творчыя калектывы і выканаўцы прымаюць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных творчых праектах, папаўняючы скарбонку ўзнагарод дыпломамі розных ступеняў. Упэўнены, што ваша майстэрства, вопыт і адданасць справе будуць і надалей служыць прымнажэнню лепшых традыцый малой радзімы.

За сумленную працу, майстэрства і талент, якія знаходзяць гарачы водгук у сэрцах многіх, асаблівыя словы падзякі – ветэранам галіны, якія збераглі для нас добрае, вечнае, мудрае.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя. Няхай пакараюцца вам творчыя вяршыні, рэалізуецца невычэрпны патэнцыял. Поспехаў, дабрабыту і аптымізму!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Обсуждение закрыто.