Торжественный прием в честь 8 Марта состоялся в Кореличском районе

Напярэдадні  Свята жанчын  канферэнц-зала Мірскага замка была  падобна  на квітнеючую паляну, перапоўненую цудоўнымі вясновымі кветкамі. Дваццаць пяць цудоўных жанчын раёна, лепшых прадстаўніц розных сфер дзейнасці, напоўнілі яе святлом сваёй прыгажосці.  Намеснік старшыні  Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА Беларускай партыі “Белая русь”  Яўген Чычкан і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі  райвыканкама Генадзій Карпаленка павіншавалі мілых жанчын з вясновым святам, падкрэсліўшы  асаблівы ўклад у развіццё Карэліччыны кожнай з прысутных дам.

Мабыць, няма на свеце такога народа, які б не ставіўся з глыбокай павагай да прыгожай паловы чалавецтва.  Жанчыны з’яўляюцца ўвасабленнем пяшчоты, вытанчанасці,  міласэрнасці і дабрыні. Прырода надзяліла яе дзіўнымі здольнасцямі, уменнем тварыць сапраўдныя цуды.

Сёлета  на  прыём былі запрошаны  жанчыны, якія сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй, яркім талентам, працай і дасягненнямі робяць нашу родную зямлю прыгажэйшай і багацейшай, паспяхова сумяшчаюць працу і хатнія клопаты. На  ганаровы прыём былі запрошаны тэхнік-лабарант ДРБУ №158 “Гроднааблдарбуд” Ірына Віцягорская, майстар вытворчага навучання УА “Мірскі дзяржаўны каледж” Наталля Ацэцкая, юрысконсульт ААТ “Карэлічы-Лён” Ганна Кандыба, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Маяк-Заполле” Вольга Грыгаровіч, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП “Племзавод Карэлічы” Валянціна Свірыд, адміністратар гасцініцы Карэліцкае РУП ЖКГ Вольга Сакаловіч, вядучы спецыяліст па кантрольна-інвентарызацыйнай рабоце Карэліцкі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Алена Карэцкая, спецыяліст па кадрах ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” Алена Барыла, справавод ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Святлана Палягенька, швачка Карэліцкага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Ганна Рахманька, тэхнік філіяла Лідскія электрычныя сеткі РУП “Гроднаэнерга” Карэліцкі раён электрычных сетак Жанна Кохан, касір КСУП “Малюшычы” Алена Коцік, эканаміст па збыце КСУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Святлана Хоміч, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі МТФ “Загор’е” КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Вольга Маляская, апаратчык хімводачысткі “Навагрудскія Дары” філіял ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” Алена Расюкевіч, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі МТФ “Літараўшчына” СВК  “Свіцязянка-2003” Ганна Міселя, інспектар па кадрах КСУП “Царюка” Таццяна Шчарбовіч, галоўны эканаміст КСУП “Лукі-Агра” Марыя Гарагляд, медыцынская сястра раённай паліклінікі УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Ала Турок,   урач функцыянальнай дыягностыкі УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Вольга Баршчэўская, бухгалтар па фінансавых разліках ДУ “Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна” Дзіяна Наўмовіч, дырэктар ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя А. І. Сташэўскай” Таццяна Шаплыка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Алена Гімпель, бухгалтар СВК “Жухавічы” Ірына Дабрыян, супрацоўнік УК ”Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” Марыя Беленава.

Яуген Чычкан,  віншуючы жанчын ад імя кіраўніцтва раёна, накіраваў шчырыя пажаданні здароўя, душэўнай гармоніі, шчасця і дабрабыту.

—  Жанчына — гэта прыгажосць, гэта маладосць, гэта абаянне, гэта пяшчота.   А яшчэ  гэта  і адказны работнік,  і добрая гаспадыня, а галоўнае,  яна — захавальніца сямейнага ачага.  І мы, мужчыны, павінны быць удзячныя вам за ўтульнасць і цяпло ў доме. Напярэдадні свята выказваю шчырыя словы падзякі за ваш значны ўклад у развіццё  нашага раёна, — сказаў  намеснік кіраўніка раёна.  — Будзьце здаровыя і шчаслівыя, радуйцеся кожнай падзеі, атрымлівайце станоўчыя  эмоцыі  ад усяго, што адбываецца ў вашым жыцці.

Далучыўшыся да віншаванняў, Генадзій Карпаленка  сказаў:

— У гэты вясновы сонечны дзень хацелася б не толькі павіншаваць вас са святам, сказаць вам вялікі дзякуй за вашу працу, за чуласць і цярпенне, мудрасць і разуменне. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць любоў і паразуменне, не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, ажыццяўляюцца светлыя надзеі і чаканні. Хай цяпло гэтага цудоўнага вясновага свята сагрэе вашы сэрцы шчаслівымі ўсмешкамі родных і блізкіх. Добрага і моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспеху ва ўсіх справах, прыгожага святочнага настрою.

Падчас адкрытага дыялогу жанчыны мелі цудоўную магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні кіраўніцтву раёна, з вялікім задавальненнем дзяліліся цікавымі  жыццёвымі гісторыямі  і проста раскрывалі  сакрэты жаночага шчасця.

Акрамя  шчырых і прыгожых слоў у свой адрас,  жанчыны-працаўніцы   атрымалі падарункі і кветкі ад кіраўніцтва раёна.

Цудоўны  святочны настрой  і яркія выступленні ўдзельнікам урачыстасці падарылі вучні Мірскай сярэдняй школы,  а таксама супрацоўнікі ўстаноў культуры раёна.

Працягнулася святочная ўрачыстасць экскурсіяй  па Мірскаму замку.

Сваімі ўражаннямі  падзяліліся ўдзельніцы  ўрачыстасці:

Валянціна Свірыд,  брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП “Племзавод Карэлічы”:

-Для  мяне асабіста гонар — пабываць на  ўрачыстым прыёме  ў кіраўніцтва раёна.  Было цёпла, шчыра і ўтульна.  Прыемна   таксама і ўсведамленне таго, што роля жанчыны ў нашым грамадстве вызначаецца яе прафесіяналізмам, адукаванасцю, павагай з боку мужчын. І ўвогуле, у краіне  створаны адпаведныя ўмовы: адчувальная падтрымка  маці, работніц вытворчасці, пенсіянерак, гэта значыць, жанчын любога статусу і роду дзейнасці,  знаходзіцца на самым высокім узроўні. У гэтым я пераканалася на ўласным прыкладзе як чалавек, не адзін дзясятак гадоў працуючы на вытворчасці. Сёння калектыўным дагаворам нашага прадпрыемства для жанчын прадугледжаны рад пераваг, створаны камфортныя і бяспечныя ўмовы працы.

Хочацца пажадаць у такі прыгожы сонечны вясновы дзень  заўсёды быць шчаслівымі і каханымі, каб у  вачах заўсёды свяцілася радасць.

Алена Расюкевіч, апаратчык хімводачысткі “Навагрудскія Дары” філіял ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”:

— Вельмі прыемна сёння знаходзіцца сярод цудоўных жанчын нашага рэгіёна.  Сёння такая цёплая атмасфера пануе ў зале,  усё прадумана да дробязяў, столькі прыгожых, мілых і далікатных жанчын. Хачу выказаць словы падзякі ўсім, хто дэлегаваў мяне на сустрэчу, а таксама яе арганізатарам. Мне, як і ўсім прысутным, вельмі прыемна такая ўвага кіраўніцтва раёна, хочацца сказаць дзякуй за кветкі, падарункі, цёплыя і прыемныя словы і клопат пра нас.  Хочацца, каб так было заўсёды. Шчыра жадаю, каб выдатная палова чалавецтва атрымлівала радасць ад кожнай хвіліны жыцця. А яшчэ жадаю ў мітусні працоўных будняў не забываць надаваць час сабе, тады можна зрабіць шчаслівымі не толькі сваю сям’ю, але і ўвесь свет.

Шчырыя пажаданні здароўя, міру і дабрабыту сёння, мабыць, гучалі з вуснаў кожнай з прысутных жанчын. І кожная з іх  укладвае ў гэтыя словы асаблівы сэнс.  Бо скрозь мудрасць пражытых гадоў яны ведаюць, што няма нічога даражэй міру — у сям’і, на працы, у краіне.

Кацярына КУКАНАВА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Обсуждение закрыто.