Заседание клуба «Молодой специалист» состоялось в Кореличах

Моладзевая палітыка з’яўляецца адным з дзяржаўных прыярытэтаў, часткай ідэалагічнай працы нашага раёна. На Карэліччыне стараюцца зрабіць усё магчымае, каб маладыя спецыялісты, чыім першым працоўным месцам стала прадпрыемства раёна, засталіся на гэтай зямлі, дапамагалі развіваць і ўзбагачаць Карэліцкі край. Для гэтага аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама арганізаваны клуб “Малады спецыяліст”, адным з прыярытэтных напрамкаў якога з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне.


Члены клуба чарговы раз сабраліся разам для таго, каб наведаць значныя культурныя ўстановы райцэнтра. Іх сустрэча пачалася са знаёмства з экспазіцыяй Карэліцкага раённага краязнаўчага музея. Экскурсію для маладых спецыялістаў правяла навуковы супрацоўнік установы Марыя Белянова.

Наступнай кропкай падарожжа сталі выставачная зала лепшых работ рамеснікаў Карэліцкага раёна і Петрапаўлаўская царква, пра гісторыю будаўніцтва і развіцця якой расказаў благачынны Карэліцкай акругі, настаяцель храма, протаіерэй Мікалай Орса.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Обсуждение закрыто.