18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

Штогод Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь папаўняецца новымі аб’ектамі спадчыны, якія размешчаны ў Гродзенскай вобласці. У 2023 годзе нададзены статус 3 помнікам архітэктуры: “Гістарычны цэнтр г. Навагрудка”, “Капліца святога Яна Хрысціцеля”, 2-я пал. XVIII ст., в. Краснаазёрнае Смаргонскага раёна, “Стаянка”, 3-тысячагоддзе да н.э., аг. Пескі Мастоўскага раёна і 2 элементам нематэрыяльнай спадчыны: “Традыцыя бытавання народнага лялечнага тэатра ў Карэліцкім раёне (Мірская батлейка)” і “Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне”.

Обсуждение закрыто.