«НОВЫ ГОД — ГЭТА ЦУД, КАЗКА, РАДАСЦЬ»

З нагоды навагодніх свят у выставачнай зале супрацоўнікі музея арганізавалі выставу, якая дае магчымасць азірнуцца ў далёкія 60-70-я гады дваццатага стагоддзя. Тут можна ўбачыць, як у тыя часы нашы бабулі і дзядулі адзначалі гэтае свята. Пра яго нагадваюць розныя рэчы, сярод іх — тэлевізар-радыё-матэфон. І, канешне, самавар, які гаворыць пра іх гасціннасць, а гадзіннік — пра хуткі надыход Новага года. На выставе прадстаўлены карціны нашых землякоў з зімовымі пейзажамі.
Шмат на выставе паштовак, якія нашы родзічы адрасоўвалі сваім блізкім і сябрам. У гэтай зале супрацоўнік музея Марыя Сяргееўна Аляшкевіч для вучняў 4-6 класаў правядзе музейныя ўрокі на тэму: «З гісторыі навагодняй паштоўкі». Спадзяёмся, што для дзяўчынак і хлопчыкаў гэта будзе цікава. Ды, напэўна, і для дарослых, якім выстава дапаможа ўспомніць сваё дзяцінства і любімае свята. Мы запрашаем карэліччан і гасцей раёна ў гэтыя перадсвяточныя дні наведаць наш музей.

Обсуждение закрыто.