У аграгарадку Цырын у другі раз прайшоў фестываль, прысвечаны другому хлебу, “Бульбяны разгуляй”.

Для гасцей былі арганізаваны інтэрактыўная пляцоўка “Горад майстроў”, дзіцячая гульнявая зона “Антошка”, бульбяное кафэ “У Бульбаша”, фотазона “Вясковы дворык”, выстава бульбы “Ураджай – 2023”.

УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” прадставіў выставу “Мы ганарымся Вамі, землякі” і выставу карцін мастака з вёскі Кайшоўка Карэліцкага раёна А.М. Будзейка, члена саюза мастакоў Беларусі.

Обсуждение закрыто.